Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 18 Ліпень 2025 16:25

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ўзнагароджана нагрудным знакам «Лідар якасці»

photo 2025 07 18 16 07 06Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2024 года адбылася ў Палацы Рэспублікі 18 ліпеня.

Падчас урачыстай цырымоніі Ірына Фёдараўна была ўзнагароджана нагрудным знакам «Лідар якасці» за асабісты ўклад у павышэнне якасці прадукцыі і паслуг у 2024 годзе.

Узнагароду рэктару ўручыла старшыня дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Алена Маргунова.