Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 17 Ліпень 2025 10:03

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі пятага дня прыёмнай кампаніі-2025

8G0A8480Да канца пятага дня працы прыёмнай камісіі ў Купалаўскі ўніверсітэт дакументы падалі 2408 абітурыентаў, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 1798; на завочную - 67, на завочную скарочаную - 535, звыш лічбаў прыёму - 8.

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых пяці дзён уступнай кампаніі, 387 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 26 паступаюць па-за конкурсам.

519 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. Найбольшую суму балаў (391) мае Дар'я Баравік. Дзяўчына паступае на спецыяльнасць "Міжнароднае права" юрыдычнага факультэта.

Ужо сёння сярод тых, хто плануе стаць студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы, 5 абітурыентаў - пераможцы заключнага этапа, 20 - пераможцы абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. 2 - пераможцы VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "ProfSkills Belarus 2025".

Купалаўскі ўніверсітэт выбіраюць не толькі абітурыенты з г. Гродна і Гродзенскай вобласці: 24 працэнты заяў падалі абітурыенты з іншых абласцей і г. Мінска.

Акрамя таго, заявы падалі 8 грамадзян Расійскай Федэрацыі на агульных падставах, 3 замежных абітурыента - за кошт грантаў на навучанне, 1 - па міжнароднай дамове.

Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту скончыцца ў чацвер, 17 ліпеня (на ваенны факультэт - 19 ліпеня).

Унутраныя ўступныя іспыты будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 18 па 25 ліпеня. Інфармацыя аб даце і часе яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.

Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных экзаменаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце працы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:

+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 500