Камісію па накіраванні на працу аспірантаў узначальвае рэктар універсітэта Ірына Кітурка. У паседжанні камісіі бяруць удзел аспіранты і іх навуковыя кіраўнікі. У працэсе правядзення пасяджэння рэктар універсітэта акцэнтавала ўвагу выпускнікоў на гатоўнасці рукапісаў дысертацый, а таксама закранула праблемы апублікаванасці вынікаў даследаванняў.
Усяго рашэннем камісіі было накіравана на працу 12 выпускнікоў аспірантуры, з іх у структурныя падраздзяленні ўніверсітэта – 10 чалавек, 1 чалавек – у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, 1 чалавек – у гімназію № 1 ім Я.Ф. Карскага г. Гродна.