Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 05 Чэрвень 2025 13:41

Яркія нумары, жывая музыка і смачныя стравы: свята італьянскай і іспанскай культур прайшло ў ГрДУ імя Янкі Купалы

photo 2025 06 05 13 36 0828 мая на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося мерапрыемства, прысвечанае мовам і культурам Італіі і Іспаніі «Caffè romano».

Студэнты спецыяльнасцяў «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі», «Інфармацыя і камунікацыя» і «Журналістыка» прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, пагрузіўшы гасцей у атмасферу паўднёвай Еўропы.

Творчыя нумары, жывая музыка, запальныя танцы і смачныя стравы – вось чым запомніўся гэты вечар! Гэта было свята, дзе зліліся разам мовы, традыцыі і творчасць!

Такія мерапрыемствы не толькі пашыраюць далягляд, але і натхняюць студэнтаў на далейшае вывучэнне замежных моў і культур.