Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 21 Май 2025 16:25

ФОТАФАКТ: у Купалаўскім універсітэце стартаваў XIV Адкрыты конкурс студэнцкіх бізнес-ідэй інавацыйных стартапаў «ІнНаСтарт»

21 мая ў ГрДУ імя Янкі Купалы стартаваў першы дзень прэзентацыі праектаў XIV Адкрытага конкурсу студэнцкіх бізнес-ідэй інавацыйных стартапаў «ІнНаСтарт». Удзельнікі прадстаўляюць свае праекты, накіраваныя на стварэнне інавацыйных рашэнняў у розных сферах.

Конкурс стаў выдатнай пляцоўкай для дэманстрацыі крэатыўнасці і прадпрымальніцкіх навыкаў студэнтаў. Журы ацэньвае ідэі па некалькіх крытэрыях, у тым ліку інавацыйнасць, практычную значнасць і камерцыйны патэнцыял.