Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 14 Май 2025 11:04

У Купалаўскім універсітэце падвялі вынікі алімпіяды па матэматыцы

526942291552541192011 красавіка на факультэце матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла ўніверсітэцкая алімпіяда па матэматыцы.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 44 студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічнага факультэта, інжынернага факультэта і факультэта эканомікі і кіравання.

Перад пачаткам інтэлектуальных спаборніцтваў выступілі дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Андрэй Праневіч, намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі Таццяна Ванькова і прафесар МДУ імя М.В. Ламаносава Дзмітрый Мільёншчыкаў.

Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх групах. Група А складалася са студэнтаў, у якіх больш за 440 аўдыторных гадзін матэматыкі за час навучання.

У групе А дыпломамі ІІІ ступені былі адзначаны студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Максім Сарока і Іван Канапацкі.

У групе Б дыпломамі III ступені былі адзначаны студэнты факультэта эканомікі і кіравання Дзяніс Лупач, Вікторыя Рышкевіч, студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Максім Пракопік, Ілья Херунцаў і студэнтка інжынернага факультэта Алена Святая Дыплом II ступені атрымала студэнтка факультэта матэматыкі і інфарматыкі Кацярына Марціновіч.

Пахвальных лістоў удастоіліся студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Ілья Коншын, Уладзіслаў Лапін, студэнты факультэта эканомікі і кіравання Уладзіслаў Карпач, Мікіта Мажэйка, а таксама студэнт інжынернага факультэта Арцём Дубіцкі.

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў!