Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 12 Май 2025 14:13

Купалаўцы ў складзе зборнай Беларусі заваявалі серабро ў чэмпіянаце свету па пляжным футболе

5264749759179124704Выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, якія згулялі ў складзе зборнай нашай краіны, выступілі на міжнароднай арэне пад кіраўніцтвам Нікаласа Альварада. На стадыі 1/2 фіналу беларуская каманда абгуляла зборную Сенегала. Міжнародны турнір прайшоў на Сейшэльскіх астравах.

Учора, 11 мая, зборная Рэспублікі Беларусь згуляла з дзейючымі чэмпіёнамі - зборнай Бразіліі, з лікам 3:4 беларусы прабіліся ў фінал і ўпэўнена ўзялі срэбра. Выпускнікі Купалаўскага ўніверсітэта - Мікіта Чайкоўскі і Алег Гапон паказалі майстэрства ў дакладных ударах і рашучых перахопах падчас гульні.

Адзначым, што Алег Гапон, выпускнік факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, правёў усяго 247 гульняў і забіў 244 галы. Выпускнік юрыдычнага факультэта - Мікіта Чайкоўскі правёў 242 гульні і забіў 71 гол. Нагадаем, што ў 2024 годзе зборная па пляжным футболе Рэспублікі Беларусь дайшла толькі да паўфіналу ў ААЭ.

Ганарымся нашымі выпускнікамі і жадаем новых галавакружных перамог!