Мерапрыемства адкрыла прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун. Яна адзначыла, што ў Дзень Перамогі мы не толькі ўзгадваем подзвіг герояў вайны, але і шануем іх мужнасць і адвагу, з якой яны змагаліся за мірнае неба.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты, выкладчыкі і ветэраны ГрДУ імя Янкі Купалы. Анлайн далучыліся прадстаўнікі ўніверсітэтаў Расійскай Федэрацыі. Сярод іх – выкладчык кафедры славянскай філалогіі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта Дар'я Гальцова, якая падарыла прысутным пранікнёнае чытанне аўтарскага перакладу верша Канстанціна Сіманава «Чакай мяне», і студэнтка філалагічнага факультэта Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ганна Чарнова, якая выканала кампазіцыю "Хатынь".
З асаблівым трапятаннем прагучалі галасы юных чытальнікаў, чые вершы пра вайну нікога не пакінулі абыякавым.
Літаратурна-музычная пляцоўка "Табе, Перамога, радкі прысвячаю" стала не проста данінай павагі подзвігу герояў, а жывым сведчаннем таго, што памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай Вайны жывая ва ўсіх пакаленнях.