Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 22 Люты 2025 14:58

У рамках юбілейных мерапрыемстваў у Купалаўскім універсітэце адбудзецца ІІ З'езд выпускнікоў універсітэта

Удзельнікамі З'езда, які адбудзецца 22 лютага, стануць выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы розных гадоў. Цяпер гэта паспяховыя кіраўнікі, палітычныя і грамадскія дзеячы, якія працуюць у розных галінах эканомікі і сацыяльнай сферы рэгіёна і рэспублікі. Сярод запрошаных на ІІ З'езд выпускнікоў таксама супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія працуюць у сценах роднай Alma mater.

Месцы правядзення: навучальныя карпусы ўніверсітэта і корпус універсітэта па вул. Леніна, 32

Час правядзення: 15:00