Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 08 Май 2024 09:44

Марафон дзень другі! Яркія эмоцыі і атмасфера сяброўства!

IMG 0104 6VII Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!» працягвае свой бойкі ход. Другі дзень спаборніцтваў прынёс шмат яркіх уражанняў, якія застануцца назаўжды ў сэрцах удзельнікаў.

Дзень у каманд пачаўся бадзёра! З самай раніцы ўдзельнікі паказвалі свае фізічныя ўменні ў мерапрыемствах ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы». Рабятам трэба было прадэманстраваць стралковы навык у двух конкурсах, а таксама моладзь высвятляла, хто лепшы ў кіданні гранаты. Усе конкурсы прайшлі пад чулым кіраўніцтвам афіцэраў і курсантаў вайсковага факультэта.

Паралельна з ваеннымі спаборніцтвамі прадоўжыўся конкурс «Гаспадар і гаспадыня», у рамках якога ўдзельнікі прыгатавалі традыцыйныя караваі і стварылі дэкаратыўныя вырабы з дрэва. Прыгажосць і смак твораў юнакі і дзяўчаты прадставілі на ўрачыстай цырымоніі, дзе кампетэнтнае журы ацаніла прэзентацыю вырабаў. Да марафонцаў звярнулася рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Яна пажадала ўдзельнікам удачы і адзначыла, што журы будзе вельмі няпроста вызначыць найлепшых.

Таксама ў рамках другога дня адбыўся конкурс дэбатаў, дзе хлопцы паказвалі сваё ўменне адстойваць пазіцыю і рабіць гэта правільна і аргументавана. Завершыць спаборніцкі дзень конкурс «Творчая прэзентацыя ўстановы адукацыі».

Галоўная інтрыга вырашыцца заўтра, на ўрачыстым закрыцці марафону. А пакуль ніхто не ведае, як журы ацаніла ўдзельнікаў у конкурсах. Сачыце за абнаўленнямі на сайце ўніверсітэта і ў сацсетках!