Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 29 Красавік 2024 10:20

Валейбольныя баталіі: «ГрДУ-Камунальнік» разграміў «Прыбужжа»

IMG 299727 і 28 красавіка на спартыўнай пляцоўцы Купалаўскага універсітэта прайшлі матчы ў адказ па валейболе паміж камандамі «ГрДУ-Камунальнік» з Гродна і «Прыбужжа» з Брэста. Каманда «Камунальнік-ГрДУ» выйшла ў фінал Кубка Рэспублікі Беларусь!

У першы дзень спаборніцтваў жаночая валейбольная каманда «Камунальнік-ГрДУ» прадэманстравала высокі ўзровень гульні, атрымаўшы перамогу над камандай «Прыбужжа» з лікам 3:1. Гэта быў захапляльны паядынак, поўны эмоцый і барацьбы на кожнай пазіцыі.

На наступны дзень нашы дзяўчаты зноў выйшлі на пляцоўку і паказалі сапраўднае майстэрства. Ва ўпартай бітве на працягу ўсяго матчу каманда «Камунальнік-ГрДУ» змагла ўзяць верх над сапернікамі з «Прыбужжа» з лікам 3:2.

Атмасфера на спартовай арэне была проста неверагоднай! Заўзятары падтрымлівалі сваіх спартовак, падбадзёрвалі гульцоў апладысментамі і крычалі словы падтрымкі на працягу ўсяго матчу. Заўзятары не толькі цешыліся кожнаму забітаму мячу і блоку, але і перажывалі за кожны промах ці памылку. Іх эмоцыі былі настолькі шчырымі, што перадаваліся і ігракам на поле, даючы ім дадатковую матывацыю і сілу.

Гэта перамога дазволіла жаночай валейбольнай камандзе выйсці ў фінал Кубка Рэспублікі Беларусь, дзе яны змогуць прадоўжыць свой шлях да вяршыні спартыўнага поспеху. Валейбол - гэта не проста спорт, гэта сапраўднае мастацтва, якое здольна зачароўваць і натхняць.