Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 25 Красавік 2024 12:12

Пашыраем межы міжнароднага супрацоўніцтва: купалавец прачытаў анлайн-лекцыі студэнтам з Узбекістана

узбекіУ юрыдычным тэхнікуме Кашкадар'інскай вобласці Узбекістана сумесна з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы праводзіцца анлайн-курс дыстанцыйнага навучання.

У аўторак, 23 красавіка, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Дзіяна Літвінчук прачытала курс анлайн-лекцый студэнтам з Узбекістана.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў лекцыі стала тэма "Легітымнасць дзяржаўнага кіравання". Семінар-практыкум выклікаў вялікую цікавасць у студэнтаў і выкладчыкаў. Навучэнцы актыўна задавалі пытанні па тэматыцы лекцый і атрымалі прафесійныя тлумачэнні ад кваліфікаванага спецыяліста.

Важна адзначыць, што міжнароднае супрацоўніцтва ў адукацыі і навуцы - патрабаванне часу. Гэты фармат абмену тэарэтычным і практычным вопытам дазваляе пашырыць міжнародную прысутнасць Купалаўскага ўніверсітэта і ў чарговы раз даказаць эфектыўнасць такога навучання на практыцы.