Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 23 Красавік 2024 12:01

Закон і права: купалаўцы сталі прызёрамі рэспубліканскай алімпіяды

ukfdyjtРэспубліканская алімпіяда па спецыяльнасці «Мытная справа» прайшла ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. За перамогу змагаліся каманды трох ВНУ: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Традыцыйна алімпіяда прайшла ў рамках міжнароднага маладзёжнага форуму «Крэатыў і інавацыі». Гонар Купалаўскага ўніверсітэта адстойвалі студэнты 3 курса юрыдычнага факультэта Кірыл Дуньчык, Міхаіл Іёнаў і Ганна Кавальчук, Кацярына Кажаноўская і Вікторыя Маўчун.

Удзельнікам было прапанавана прайсці тэст на веданне мытнай палітыкі дзяржавы, гарантавання эканамічнай і пагранічнай бяспекі, транснацыянальнага бізнесу і гандлю, наднацыянальных арганізацый і міжнароднага права.

Пасля алімпіяды ўдзельнікі форуму адправіліся на экскурсію па тэхнічнай ВНУ, дзе ім падрабязна расказалі пра гісторыю станаўлення і развіцця ўніверсітэта.

Студэнты юрыдычнага факультэта паказалі выдатныя вынікі і па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва Ганна Кавальчук і Кацярына Кажаноўская былі ўзнагароджаны дыпломамі ІІІ ступені.

Віншуем купалаўцаў!