Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 18 Красавік 2024 19:03

У Купалаўскім універсітэце адбылася сустрэча з прадстаўніком УУС Гродзенскага аблвыканкама

IMG 8481 217 красавіка ва ўніверсітэце адбылася відэаканферэнцыя на тэму «Процідзеянне і прафілактыка злачыннасці, звязанай з замахам на палавую недатыкальнасць і палавую свабоду непаўналетніх».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел слухачы навучальнага семінара «Школа важацкага майстэрства», а таксама, у рэжыме онлайн, студэнты педагагічных спецыяльнасцей філалагічнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта біялогіі і экалогіі, педагагічнага факультэта, факультэта фізічнай культуры.

Перад студэнтамі выступіў старшы інспектар упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Крупіца.

Прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама расказаў аб злачынствах, учыненых супраць жыцця, здароўя, палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх, аб методыцы выяўлення сем'яў, у якіх дзеці схільныя да сексуальнага насілля, а таксама прывёў прыклады з практыкі.