Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 12 Красавік 2024 13:39

У скарбонцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы новая ўзнагарода

photo 5244687558917609322 yКупалаўскі ўніверсітэт заняў ганаровае I месца ў конкурсе на лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы ва ўстановах, арганізацыях і прадпрыемствах Ленінскага раёна ў групе «Установы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі».

Учора, 11 красавіка, на базе вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Цветліт" г. Гродна прарэктар па выхаваўчай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Васіль Сянько прыняў удзел у семінары "Сістэма ідэалагічнай работы ў сучасных умовах: формы, метады, перспектывы" для намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Ленінскага раёна.

У ходзе семінара былі абмеркаваны пытанні работы з моладдзю, патрыятычнага выхавання, падтрымкі маладых спецыялістаў, работы з рэзервам кадраў, правядзення культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў. Удзельнікі падзяліліся і прэзентавалі ўласны досвед працы ў ідэалагічнай сферы.

Прыемным завяршэннем семінара стала ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на найлепшую пастаноўку ідэалагічнай работы ва ўстановах, арганізацыях і прадпрыемствах Ленінскага раёна.

Віншуем калектыў нашага ўніверсітэта з заслужанай узнагародай!