Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Красавік 2024 12:22

У Купалаўскім універсітэце адбудзецца канферэнцыя «Стратэгіі барацьбы са злачыннасцю ва ўмовах глабалізацыі інфармацыйнага грамадства»

photo 5240176133859825693 xКафедра крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі запрашае прыняць удзел у працы V Міжнароднай навуковай інтэрнэт-канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Стратэгіі барацьбы са злачыннасцю ва ўмовах глабалізацыі інфармацыйнага грамадства» 17 мая 2024 года.

Удзельнікі абмяркуюць актуальныя праблемы ўдасканалення і прымянення крымінальнага закона ў сучасных умовах, развіццё крыміналістычнага і крымінальна-працэсуальнага рэагавання на правапарушэнні, крыміналогію ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў. Заяўкі прымаюцца да 10 траўня на электронны адрас: sbornikkrim@grsu.by.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца ў інфармацыйным пісьме.