Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 09 Красавік 2024 09:01

Купалаўцы занялі прызавыя месцы ў першынстве горада Гродна па лёгкаатлетычным кросе

ajnjНавучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы прадэманстравалі ўражальныя вынікі ў першынстве горада Гродна па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнцаў каледжаў у праграме гарадской круглагадовай Спартакіяды 2023/2024 навучальнага года.

 

Вікторыя Язавіт, Валерыя Бандалоўская і Паліна Робак па выніках спаборніцтваў заваявалі 1, 2 і 3 месцы адпаведна ў асабістым заліку. Cпартсменкі прадэманстравалі высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі, настойлівасць і імкненне да перамогі. Удзел у спаборніцтвах унёс значны ўклад у спартыўнае жыццё каледжа і дазволіў ім заслужана заняць прызавыя месцы.