Вікторыя Язавіт, Валерыя Бандалоўская і Паліна Робак па выніках спаборніцтваў заваявалі 1, 2 і 3 месцы адпаведна ў асабістым заліку. Cпартсменкі прадэманстравалі высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі, настойлівасць і імкненне да перамогі. Удзел у спаборніцтвах унёс значны ўклад у спартыўнае жыццё каледжа і дазволіў ім заслужана заняць прызавыя месцы.