Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 04 Красавік 2024 12:10

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Лепшая арганізацыя дзейнасці студэнцкіх саветаў»

photo 5222163045315369192 yАрганізатарам конкурсу выступае Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», Грамадскі рэспубліканскі студэнцкі савет пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця студэнцкага супраўлення, якое садзейнічае фарміраванню ў сучаснай моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, садзейнічанню развіцця іх сацыяльнай сталасці, самастойнасці, здольнасці да самаарганізацыі і самаразвіцця.

Эфектыўнасць работы студэнцкай рады ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь будзе ацэньвацца адначасова ў 6 катэгорыях дзейнасці: «Адукацыйны праект», «Сумесны праект», «Студэнцкі кабінет», «Вядзенне дакументацыі», «Сацыяльныя сеткі студэнцкай рады», «Брэнд студэнцкай рады».

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 10 мая 2024 года ў электронным выглядзе па адрасе moladz.online@gmail.com прадаставіць заяўку, якая змяшчае спасылку на файлаабменнік з усімі матэрыяламі, прадугледжанымі ўмовамі конкурсу. Пераможца будзе аб'яўлены на фестывалі «Час тваіх магчымасцей 3.0».

Падрабязнасці можна знайсцітут!