Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Красавік 2024 16:03

Адкрыты конкурс беларуска-мангольскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2024-2025 гады

photo 5224197463949304559 yДзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі і навукі Манголіі аб'яўляюць конкурс сумесных Беларуска-Мангольскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2024-2025 гады.

Работы прымаюцца па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага беларуска-мангольскага супрацоўніцтва: сельская гаспадарка, сельскагаспадарчая і лесаапрацоўчая тэхніка і абсталяванне, інтэнсіўная жывёлагадоўля, лесааднаўленне і селекцыя, раслінаводства, гісторыя і археалогія.

Кансультацыі па афармленні заяўкі да 9 красавіка 2024 года прадастаўляе вядучы спецыяліст аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння навуковай і інавацыйнай дзейнасці НДЧ Алена Дзянісік, (Ажэшка 22, каб. 402), тэл. +375 152 73-19-68.

Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна даведацца ТУТ.