Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Красавік 2024 11:30

У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць канферэнцыя «Фізіка кандэнсаванага стану» (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

IMG 7055На фізіка-тэхнічным факультэце 4-5 красавіка праходзіць XXXII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў "Фізіка кандэнсаванага стану".

З прывітальным словам выступіла прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун. Яна падзякавала ўсім удзельнікам за праяўленую да навуковай падзеі цікавасць. Дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Генадзь Гачко расказаў пра гісторыю і дасягненні фізіка-тэхнічнага факультэта за 30-гадовую гісторыю.

Пленарныя даклады прадставілі Раззакаў Аліжон Шаназаровіч, дацэнт кафедры фізікі, фізіка-матэматычнага факультэта Ургенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, на тэму «Фізіка-хімічныя асаблівасці атрымання цвёрдых раствораў з раствора-расплаву і іх структурныя ўласцівасці»; Ігар Побаль, начальнік аддзела электронна-прамянёвых тэхналогій і фізікі плазмы Фізіка-тэхнічнага інстытут НАН Беларусі, Наталля Стракаль, прафесар кафедры агульнай фізікі нашага ўніверсітэта.

Для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў выступы з дакладамі праходзяць у галоўным корпусе ўніверсітэта ў рамках чатырох секцый: «Вывучэнне малекулярнай структуры і ўласцівасцяў кандэнсаванага стану», «Матэматычныя метады і кампутарнае мадэляванне ў фізіцы кандэнсаванага стану», «Прыборы і тэхніка эксперыменту», «Актуальныя пытанні методыкі вывучэння фізікі кандэнсаваных станаў». Усяго на канферэнцыі выступяць з дакладамі 63 студэнты, магістранты і аспіранты з Рэспублікі Беларусь, 5 чалавек з Узбекістана, 2 з Расіі, 1 з Казахстана. Зборнік матэрыялаў XXXII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў размешчаны на сайце фізіка-тэхнічнага факультэта.

Выказваем падзяку ўсім удзельнікам канферэнцыі і гасцям, якія знайшлі час, каб прыняць удзел у канферэнцыі. Жадаем плённых дыскусій і новых дасягненняў!