Па выніках конкурсу званне лаўрэата прысвоена аўтарам 55 навуковых прац, з якіх 2 прадстаўляюць Купалаўскі ўніверсітэт: студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ягор Размысл (кіраўнік Генадзь Васюк) і выпускніца магістратуры факультэта біялогіі і экалогіі Вікторыя Шпілеўская (кіраўнік Галіна Юхневіч).
Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў праводзіцца ў два этапы. На першым універсітэцкім этапе вылучаныя на студэнцкіх канферэнцыях навуковыя працы разглядаюцца камісіямі ўніверсітэтаў. На другім рэспубліканскім этапе навуковыя работы паступаюць для разгляду конкурснымі камісіямі ў адпаведныя навуковыя секцыі, пералік якіх штогод зацвярджаецца загадам Міністра адукацыі аб правядзенні конкурсу.