Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Сакавік 2024 11:37

Дарогу інавацыям: купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў - 2024

photo 5199701757926693730 yКонкурс з'яўляецца адкрытым і праводзіцца штогод Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

У 2023 годзе на ўдзел у конкурсе пададзена 168 заявак. Былі ўзнагароджаны па 6 прызёраў у намінацыях "Лепшы інавацыйны праект" і "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект". Таксама 5 праектаў атрымалі сертыфікаты на камерцыялізацыю сваіх распрацовак.

Мэта конкурсу - стварэнне комплекснай сістэмы заахвочвання інавацыйнай дзейнасці ў краіне, павышэнне яе прывабнасці ў прадпрымальніцкім асяроддзі, уцягванне моладзі ў інавацыйную актыўнасць.

Конкурс праводзіцца па намінацыях: "Лепшы інавацыйны праект"; "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект".

Для ўдзелу неабходна: прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце konkurs.belinfund.by.; выбраць адну з намінацый конкурсу; спампаваць з сайта неабходныя дакументы; распрацаваць бізнес-план інавацыйнага праекта (альбо тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне для намінацыі "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект"); раздрукаваць запоўненыя формы дакументаў і накіраваць на e-mail: rkip@belinfund.by. Даставіць камплект дакументаў у друкаваным выглядзе ў Белінфонд асабіста (к.103) або выслаць лістом на адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці 68-2, к. 103.

Цікава? Больш аб конкурсе можна знайсці ТУТ!