Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 22 Сакавік 2024 10:39

У Купалаўскім універсітэце адбыўся конкурс «Паэзіі цудоўная старонка»

IMG 0738Конкурс, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі, ужо стаў традыцыйным. Штогод студэнты пранікаюцца духам паэтычнай творчасці і раскрываюць свае таленты.

Пераможцаў вызначылі ў дзвюх намінацыях. Удзельнікі маглі выбраць верш каханага аўтара і зачытаць яго. Таксама ў купалаўцаў была магчымасць скласці ўласны твор і падзяліцца ім.

Больш за 30 чалавек сыгралі на струнах сваёй душы і зачыталі цудоўныя паэтычныя радкі. Журы было не вельмі проста выбраць пераможцаў, бо кожны ўдзельнік быў унікальны! Але конкурс ёсць конкурс.

У намінацыі «Аўтарскае чытанне» 1 месца заняла Анлегіна Целеш, студэнтка педагагічнага факультэта. 2 месца ў Дар'і Ціханчук, студэнткі факультэта псіхалогіі, і Марыі Краснюк, студэнткі філалагічнага факультэта. 3 месца занялі Вікторыя Давідзенак, студэнтка факультэта псіхалогіі, і Віялета Запаснік, студэнтка факультэт мастацтваў і дызайну.

У намінацыі «Мастацкае чытанне» 1 месца ў Паліны Сачковай, студэнткі педагагічнага факультэта. 2 месца занялі Вікторыя Урбановіч, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, і Кацярына Кандрацюк, студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну. 3 месца ў Алесі Унуковіч, студэнткі факультэта матэматыкі і інфарматыкі, і Вольгі Хімерык, студэнткі педагагічнага факультэта.

Спецыяльнай намінацыяй «За творчую арыгінальнасць» ад прафсаюзнага камітэта навучэнцаў універсітэта быў адзначаны Даніэль Эскандэр, студэнт факультэта псіхалогіі.