Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 22 Сакавік 2024 09:50

Купалаўцы сярод пераможцаў рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі»

photo 5467799577957619242 yСтудэнты інжынернага факультэта Мікіта Нічыпар, Аляксей Аліхвер, Аляксандра Будзько з праектам «ФіламентПрофіПрынт» сталі пераможцамі фіналу 13-га сезона праекта «100 ідэй для Беларусі» ў намінацыі «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі» ў 2 катэгорыі.

Праект прысвечаны распрацоўцы саставаў і тэхналогій імпартазамяшчальных палімерных кампазіцыйных матэрыялаў для вырабу паўфабрыкатаў (філаментаў) на аснове айчынных кампанентаў, якія выкарыстоўваюцца пры адытыўным фарміраванні функцыянальных вырабаў з павышанымі параметрамі характарыстык метадам папластовага наплаўлення (FDM-друку).

Каардынатар праекта «ФіламентПрофіПрынт» Аляксандр Антонаў, дацэнт кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій інжынернага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта.

Гранд-фінал 13-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» адбыўся 21 сакавіка на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку ў Мінску. У экспазіцыю выставы-прэзентацыі ўвайшоў 171 аўтарскі праект пераможцаў абласных, Мінскага гарадскога адборачных тураў, адбору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і шматступенных адбораў Міністэрства адукацыі.

Ва ўрачыстым узнагароджанні пераможцаў прыняў удзел міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, ён пажадаў хлопцам не спыняцца на дасягнутым. Намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая адзначыла, што ўсе праекты ўдзельнікаў носяць практыка-арыентаваную накіраванасць. Пры гэтым конкурс дае магчымасць моладзі прымаць актыўны ўдзел у вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач, якія стаяць на самым высокім узроўні.

Віншуем рабят!

 

 

 

 

 

 

photo 5467799577957619243 y