Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Красавік 2024 13:49

Свята вясны, кахання і міжкультурнага дыялогу: у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адзначаць «Наўруз Байрам»

photo 5467605664479172663 xЗапрашаем купалаўцаў далучыцца да святочных мерапрыемстваў у рамках вясновага фестывалю 11 і 12 красавіка.

«Наўруз Байрам» – гэта не толькі свята прыходу вясны і пачатку новага года, але і сімвал адзінства, радасці і гармоніі, які аб'ядноўвае людзей розных культур і нацыянальнасцяў. У ГрДУ імя Янкі Купалы ўсходняе свята адзначаць ужо сёмы раз.

Мерапрыемства арганізавана Цэнтрам інтэрнацыяналізацыі адукацыі сумесна з зямляцтвамі замежных студэнтаў з мэтай фарміравання і развіцця міжкультурнага дыялога, стварэння ўмоў для развіцця талерантнай асобы студэнта і прапаганды здаровага ладу жыцця.

11 і 12 красавіка студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы збяруцца разам, каб адзначыць свята, якое сімвалізуе надыход вясны і цяпла. Праграма фестывалю напоўнена мноствам мерапрыемстваў, якія спадабаюцца ўсім купалаўцам.

У чацвер, 11 красавіка, у рамках святкавання фестывалю пройдуць наступныя мерапрыемствы: адкрыццё фестывалю «Наўруз Байрам» і кірмаш-выстава «Калейдаскоп творчасці», выстава студэнцкіх работ і прэзентацыя нацыянальных страў, нацыянальных касцюмаў.

У другой палове дня ўдзельнікаў міжкультурнага фестывалю чакаюць: моўныя майстар-класы, міні-заняткі на замежных мовах і турнір па бадмінтоне. Прыняць удзел могуць замежныя і беларускія студэнты з медыцынскім допускам.

У пятніцу, 12 красавіка, на ўдзельнікаў чакае канцэрт мастацкай самадзейнасці. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і творчыя калектывы Гродзенскіх універсітэтаў.

Таксама плануецца правядзенне анлайн-конкурсу відэаролікаў. Для ўдзелу неабходна: зняць відэаролік працягласцю да 3 хвілін на тэму «Наўруз у маёй сям'і». Тэрмін прадастаўлення відэаролікаў – да 03 красавіка 2024 года. Конкурсную працу неабходна даслаць на адрас электроннай пошты: events.yksug@gmail.com.

Спісы ўдзельнікаў і гледачоў VII адкрытага фестывалю «Наўруз Байрам» прадастаўляюцца не пазней за 21.03.2024 на адрас электроннай пошты orisam@grsu.by.

Падрабязней з інфармацыйным лістом можна азнаёміцца ТУТ.