Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Сакавік 2024 14:49

У Купалаўскім універсітэце адбылася канферэнцыя «Сацыялагічныя чытанні 2024»

IMG 0581У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла XVIII Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Сацыялагічныя чытанні 2024», у якой прынялі ўдзел у вочным і дыстанцыйным фарматах больш за 50 дакладчыкаў і судакладчыкаў з Расійскай Федэрацыі і Беларусі.

Студэнцкая канферэнцыя стала пляцоўкай для абмеркавання шырокага кола пытанняў, абмену ведамі і досведам. Удзельнікі пленарнага і секцыйных пасяджэнняў прапанавалі да разгляду цікавыя і змястоўныя даклады, прысвечаныя даследаванням у галіне адукацыі, навукі, культуры, менеджменту, сямейных адносін, сацыяльна-эканамічнага развіцця, маладзёжнай палітыкі, сацыяльнай экалогіі, спажывецкіх паводзін, герантасацыялогіі, міжасобаснай і міжкультурнай камунікацыі.

У якасці дакладчыкаў канферэнцыі выступілі прадстаўнікі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.С. Пушкіна, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага філіяла «БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій», Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, Ліпецкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя П.П. Сямёнава-Цян-Шанскага, Валгаградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Ялецкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.А. Буніна.

Па выніках работы міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Сацыялагічныя чытанні 2024» лепшыя дакладчыкі былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені.