Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 20 Сакавік 2024 13:29

20 сакавіка ў Беларусі пачалася рэгістрацыя на ЦЭ

image 2024 03 20 12 19 07Рэгістрацыя навучэнцаў 11 класа, выпускнікоў 2023/2024 навучальнага года для ўдзелу ў ЦЭ сёлета праводзіцца з 20 сакавіка па 5 красавіка. Рэгістрацыя на ЦТ адбудзецца з 9 па 22 красавіка. У 2024 годзе ЦТ і ЦЭ пройдуць у адзіныя тэрміны для ўсіх - для выпускнікоў 2024 года, а таксама тых, хто скончыў школу ў папярэднія гады, паведамляе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

27 мая адбудзецца ЦЭ для 11 – класнікаў па прадмеце па выбары і адначасова ЦТ - для выпускнікоў мінулых гадоў па адным з двух профільных прадметаў – уступных экзаменаў у ВНУ на выбар саміх абітурыентаў.

30 мая пройдзе ЦЭ для 11 – класнікаў і адначасова ЦТ – для выпускнікоў мінулых гадоў па беларускай або рускай мове. Якую менавіта мову з двух дзяржаўных, удзельнік тэсціравання выбірае сам. 3 і 6 чэрвеня – ЦТ па другім з двух профільных прадметаў – уступных экзаменаў у ВНУ на выбар саміх абітурыентаў. Такое выпрабаванне павінны здаць усе, хто плануе паступаць у 2024 годзе.

Дзе зарэгістравацца на ЦЭ і ЦТ?

Рэгістрацыя навучэнцаў 11 класаў для ўдзелу ў ЦЭ ажыццяўляецца ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі.

Зарэгістравацца на ЦТ можна ў 40 пунктах анлайн праз асабісты кабінет удзельніка.

Інфармацыю аб рабоце адзінай сістэмы рэгістрацыі ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэсціравання можна знайсці ў раздзеле «РТ», «Памятка ўдзельніку РТ» на сайце ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў». https://rikc.by/ Таксама падрабязную інфармацыю аб паступленні можна даведацца на сайце abit.grsu.by https://abit.grsu.by/ Станьце часткай Купалаўскай сям'і.

Што новага сёлета?

– Час прыбыцця навучэнцаў у пункты правядзення ЦЭ скарочана да 30 хвілін (раней выпускнікі абавязаны былі прыбываць за гадзіну).

– ЦЭ пройдзе ў будні, а не ў нядзелю, як у мінулым годзе.- Рэзервовыя дні для ЦЭ па вучэбных прадметах па выбары - у даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні, іншыя тэрміны - 19 жніўня 2024 г.

– Рэзервовыя дні для ЦЭ па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» або «Руская мова» - у даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні, іншыя тэрміны - 21 жніўня 2024 г.

Што застанецца па-старому?

– Захаваны рэзервовыя дні для ЦТ - 19, 21 і 23 чэрвеня.