Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Сакавік 2024 09:43

Магістрант Купалаўскага ўніверсітэта стаў прызёрам Міжнароднага конкурсу навуковых, метадычных, творчых работ

photo 5463153531444910336 yМагістрант юрыдычнага факультэта Вера Мартынава ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені за перамогу ў Міжнародным конкурсе навуковых, метадычных, творчых работ "Радзіма: грамадства і прыярытэты". Конкурс праходзіў у завочным фармаце пры падтрымцы АНА "Навукова-асветніцкі цэнтр "Традыцыя".

Разам з навуковым кіраўніком, загадчыкам кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рымай Ключко Вера прадставіла працу на тэму “Уплыў міграцыі на захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў сучасным свеце”.

Конкурс праводзіцца з мэтай актывізацыі і інтэграцыі ведамасных і грамадскіх рэсурсаў для ўстойлівага развіцця грамадства і ўмацавання нацыянальнай бяспекі. Удзел у ім прынялі больш за 500 маладых даследчыкаў з розных краін.

Удзельнікі абмеркавалі актуалізацыю пытанняў грамадскага развіцця, адукацыі, бяспекі, экалогіі, грамадзянска-патрыятычнае, духоўна-маральнае, прававое, экалагічнае выхаванне, умацаванне сям'і і традыцыйных каштоўнасцей. Закранулі пытанні прафілактыкі экстрэмізму, тэрарызму, злачыннасці, сацыяльных дэвіяцый, фарміравання бяспечных паводзін, экалагічнай культуры, сацыялізацыі, інтэлектуальнага і творчага развіцця маладога пакалення.