Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 19 Сакавік 2024 11:52

У ГрДУ імя Янкі Купалы прачытаў лекцыі загадчык кафедры грамадзянскага працэсу Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта

IMG 9585 3У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па праграме "Запрошаны прафесар" заняткі на юрыдычным факультэце праводзіў вядучы спецыяліст у галіне цывілістычнага судаводства, прызнаны ў гэтай сферы аўтарытэт у СНД і ЕС - у нядаўнім мінулым віцэ-прэзідэнт Федэральнай натарыяльнай палаты Расіі - Заслужаны дзеяч навукі РФ , доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры грамадзянскага працэсу Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта Уладзімір Яркоў.

Уладзімір Яркоў расказаў студэнтам аб доказах і даказванні ва ўмовах цыфравізацыі судаводства, падзяліўся вопытам прымянення групавога іску, асаблівасцямі разгляду спраў арбітражнымі судамі, выступіў на міжнароднай канферэнцыі "Актуальныя праблемы развіцця прававых інстытутаў у кантэксце глабальных выклікаў".

Навучальныя заняткі праходзілі ў адкрытым дыскусійным фармаце, студэнты мелі магчымасць задаць пытанні аб перспектывах аб'яднання грамадзянскага і гаспадарчага працэсаў.