Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Сакавік 2024 12:17

Канстытуцыя - асноўны закон дзяржавы: запрашаем купалаўцаў праверыць свае веды ў анлайн-віктарыне

photo 5445257751342208262 xНапярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Купалаўскі ўніверсітэт праводзіць тэматычную віктарыну "Канстытуцыя - Асноўны Закон дзяржавы".

У Рэспубліцы Беларусь штогод 15 сакавіка адзначаецца адно з важнейшых дзяржаўных свят - Дзень Канстытуцыі, які мае асаблівае значэнне для беларускай дзяржавы і грамадства ў цэлым.

Анлайн-віктарына "Канстытуцыя - Асноўны Закон дзяржавы", прымеркаваная да 30-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арганізавана ў рамках агульнаўніверсітэцкіх мерапрыемстваў ГрДУ імя Янкі Купалы "Канстытуцыя маёй краіны".

Прыняць удзел могуць студэнты ўсіх факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта з 12 па 15 сакавіка ўключна. Пераможцы віктарыны будуць вызначаны асобна сярод студэнтаў неюрыдычных спецыяльнасцяў і сярод студэнтаў юрыдычнага факультэта.

Прымаючы ўдзел у віктарыне, вы зможаце не толькі пазнаёміцца з асновамі Канстытуцыі, але і праверыць свае веды, даведацца пра цікавыя факты і, вядома ж, атрымаць прызы! Бо веданне асноўнага закона дзяржавы - гэта не толькі карысна, але і займальна.

Прыняць удзел можна па спасылцы.