Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Сакавік 2024 13:16

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у Міжнародным навукова-даследчым конкурсе "Навуковы дэбют 2024"

Арганізатарам конкурсу з'яўляецца МЦНП "НОВАЯ НАВУКА" - член Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў навуковай літаратуры "Publishers International Linking Association". Падаць заяўку і конкурсны артыкул неабходна да 20 сакавіка.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца артыкулы аб'ёмам ад 5 да 12 старонак на рускай і англійскай мовах. Аўтарамі адной конкурснай працы могуць быць некалькі чалавек.

Як прыняць удзел у конкурсе?

Крок 1: прайсці анлайн-рэгістрацыю на конкурс. Пры наяўнасці некалькіх аўтараў працы рэгістрацыю на мерапрыемства праходзіць адзін з іх, паказваючы пры гэтым усіх суаўтараў.

Крок 2: выслаць у Аргкамітэт конкурсу на new@sciencen.org да 20 сакавіка 2024 г. (уключна) два файлы: конкурсны артыкул, аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі.

Па выніках конкурсу ўдзельнікі атрымліваюць Дыплом I, II ці III ступені, публікацыю конкурснага артыкула і размяшчэнне яго ў eLIBRARY, прысваенне артыкулу DOI (па заяўцы), бясплатны зборнік артыкулаў конкурсу.

МЦНП "Новая навука" імкнецца садзейнічаць развіццю міжнароднага навуковага партнёрства і кааперацыі з мэтай ажыццяўлення навукова-тэхналагічнага прарыву сучаснымі даследчыкамі і наватарамі.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца тут.

 

photo 5440653967307692970 x