Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Сакавік 2024 13:16

У Купалаўскім універсітэце адбудзецца конкурс «Паэзіі цудоўная старонка»

photo 5417946518163412769 yЗапрашаем студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, работнікаў універсітэта і навучэнцаў каледжаў узяць удзел у конкурсе чытальнікаў «Паэзіі цудоўная старонка».

Конкурс прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі. Паэтычнае спаборніцтва адбудзецца 21 сакавіка а 14 гадзіне. Для ўдзелу неабходна падабраць і падрыхтаваць адзін вершаваны твор і прачытаць яго па памяці.

Пераможцаў вызначаць у дзвюх намінацыях. Удзельнікі могуць выбраць верш каханага аўтара і зачытаць яго. Таксама ў купалаўцаў ёсць магчымасць скласці ўласны твор і падзяліцца ім.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 15 сакавіка на адрас: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 308 ці на адрас электроннай пошты csi@grsu.by. З умовамі і правіламі ўдзелу конкурсу можна азнаёміцца ў дадатку.

Выбірайце ваш любімы верш і прыходзьце на конкурс. Давайце разам нацешымся атмасферай паэтычнай творчасці!

Тэлефон для даведак: 39 72 09.