Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Сакавік 2024 12:10

Купалаўцы сталі ўдзельнікамі анлайн-кірмашу вакансій Белаграпрамбанка

6 сакавіка супрацоўнікі і студэнты кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у анлайн-кірмашы вакансій арганізацыі-заказчыка кадраў - ААТ "Белаграпрамбанк".

У анлайн-студыі на YouTube-канале ААТ «Белаграпрамбанк» адбыўся дыялог з топ-мэнэджарамі банка, HR-экспертамі, грамадскімі лідарамі краіны, якія падрабязна распавялі аб навацыях у развіцці бізнесу фінансавай установы і звязаных з імі зменах на рынку працы, вакансіях, перспектывах росту работнікаў банка і многім іншым.

Кірмаш вакансій даў магчымасць студэнтам пазнаёміцца з арганізацыямі, якія прымаюць на працу маладых спецыялістаў, выбраць месца для пераддыпломнай практыкі, будучую працу і пакінуць сваё рэзюмэ, а патэнцыйным працадаўцам дазволіла ў форме зносін данесці да суіскальніка інфармацыю аб асаблівасцях прапанаванай працы, характары карпаратыўнай культуры і кадравай палітыцы арганізацыі.

У анлайн-рэжыме ў каментарах, спецыяльным чаце і па тэлефоне студэнты спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт" маглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць разгорнуты адказ ад прадстаўнікоў ААТ "Белаграпрамбанк".