Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 07 Сакавік 2024 15:16

У Купалаўскім універсітэце актыўна выкарыстоўваецца ў навучальным працэсе практыка-арыентаванае навучанне

1ГрДУ імя Янкі Купалы працуе ў цесным звязку з заказчыкамі кадраў. Ва ўніверсітэце выкладаюць спецыялісты-практыкі, адкрыты філіялы кафедраў у арганізацыях і на прадпрыемствах, студэнты рэгулярна наведваюць вытворчасць. Так, з мэтай паглыбленага вывучэння дысцыпліны «Тэхналогія будаўнічых і мантажных работ» студэнты інжынернага факультэта наведалі рэканструкцыю будынка басейна Азёрскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна.

Выкладчыкі кафедры архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Сафончык і Рыгор Сыраежка сумесна з кіраўніком будаўнічай арганізацыі «Будфілд» Мікалаем Пліска і прадстаўніком заказчыка інжынерам тэхнагляду Міхаілам Заманам азнаёмілі студэнтаў з уладкаваннем унутраных і вонкавых інжынерных камунікацый, тэхналогіяй вытворчасці работ. На аб'екце будучым спецыялістам былі прадэманстраваны практычныя навыкі вытворчасці зварачных работ, выраб трубавых нарыхтовак, выканання мантажных работ.