Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 07 Сакавік 2024 12:11

Бронза ў скарбонку: каманда Купалаўскага ўніверсітэта на фінале студэнцкай гандбольнай лігі

072 zhenskaya komanda bgufk pobeditel respublikanskoj 0004 і 5 сакавіка сталі днямі напружаных спаборніцтваў і эмацыйных перамог у рамках фіналу 4-й Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі сярод жаночых каманд. Падзея праходзіла на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву па гандболе, дзе сабраліся найлепшыя спартсменкі з усіх куткоў краіны.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 16 каманд.

Адной з яркіх каманд спартыўнага мерапрыемства стала каманда Купалаўскага ўніверсітэта, якая прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі і прафесіяналізму. У выніку напружаных матчаў і барацьбы за перамогу купалаўцы змаглі заваяваць бронзавыя медалі.

Адзначым, што па выніках гульняў 1 месца ў БДУФК, 2 месца - БНТУ.

Узнагароджанне правялі ганаровыя госці спаборніцтваў: генеральны сакратар/дырэктар ГА "Беларускай федэрацыі гандбола" Андрэй Балецкі, намеснік дырэктара ўстановы "Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў" Уладзімір Антончык, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Раіса Грэбень і галоўны суддзя спаборніцтваў.

Фінал 4-й Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі - 2023/2024 пакінуў яркія ўспаміны і натхніў маладых спартсменак на новыя здзяйсненні ў будучыні. Віншуем каманду ГрДУ імя Янкі Купалы з заслужанай бронзавай узнагародай і жадаем ім далейшых поспехаў і перамог на спартыўнай ніве!