Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Сакавік 2024 14:02

Тэорыя міжкультурнага ўзаемадзеяння і нестандартныя педагагічныя сітуацыі апынуліся ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў праекта «Адкрытае навучанне»

IMG 9543У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў навучальны семінар, прысвечаны пытанням развіцця міжкультурных кампетэнцый студэнтаў. Мадэратарам абмеркавання выступіла дэкан факультэта псіхалогіі Вольга Мітрафанава.

Семінар ператварыўся ў прастору адкрытага дыялогу, падчас якога адбылося абмеркаванне метадаў навучання эфектыўнай камунікацыі і фармаванні міжкультурнай кампетэнтнасці студэнтаў.

«У нашы дні традыцыйныя сістэмы фармавання камунікатыўнага досведу пазбавіліся сваёй універсальнасці, – падкрэсліла Вольга Мітрафанава. – Узнікла неабходнасць распрацоўкі спецыфічных тэхналогій, прызначаных для навучання канструктыўнаму міжкультурнаму ўзаемадзеянню не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў».

Мадэратар пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з уласнымі навуковымі даследаваннямі ў галіне міжкультурнага ўзаемадзеяння студэнтаў. У якасці прыкладу былі прыведзены вынікі аналізу ўяўленняў студэнтаў-беларусаў і студэнтаў-туркменаў аб якасцях, якія садзейнічаюць і перашкаджаюць узаемаразуменню ў міжкультурным узаемадзеянні.

Абмеркаванне ключавых пытанняў семінара дазволіла сфармуляваць канкрэтныя рэкамендацыі і прапановы. Так, прагучала думка аб неабходнасці правядзення спецыяльных трэнінгаў для выкладчыкаў, накіраваных на вывучэнне міжкультурных адрозненняў у міжасобасных адносінах шляхам прайгравання сітуацый, якія па-рознаму адбываюцца ў розных культурах.

Чарговы семінар праекта «Адкрытае навучанне» адбудзецца 14 сакавіка ў галоўным корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы ў аўдыторыі 334, пачатак а 15:05. Старшы выкладчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Святлана Шушкевіч падзеліцца вопытам выкарыстання тэстаў у якасці інструмента фарміруючага ацэньвання.

Рэфлексія ўдзельнікаў семінара.

«Жывое абмеркаванне і дыялог, розныя меркаванні і адзнакі. Семінар атрымаўся!» Лідзія Сямашка, супрацоўнік кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку.

«Спадабалася адкрытасць мадэратара, гатоўнасць адказаць на пытанні, разам паразважаць». Святлана Ляскевіч, загадчык кафедры замежных моў, кандыдат філалагічных навук.

«Эмацыйна пазнавальны семінар. Прымусіў задумацца, ацаніць сябе і іншых, заняцца пошукам адказаў на няпростыя пытанні». Ларыса Альшэўская, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета адукацыйных тэхналогій педагагічнага факультэта, магістр педагагічных навук.