Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Сакавік 2024 12:27

Смачныя бліны і звонкія песні: у ГрДУ імя Янкі Купалы правялі Масленіцу

photo 2024 03 06 12 08 02 1 15 сакавіка на факультэце мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы панавала атмасфера свята і радасці, бо студэнты і выкладчыкі сустракалі вясну разам! Купалаўцы адзначылі старажытнае славянскае свята Масленіцу, якое сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу вясны.

На мерапрыемстве было шмат цікавых забаў. Студэнты ладзілі сапраўдныя гулянні, спявалі песні, гралі на музычных інструментах і танчылі. Таксама не абышлося без традыцыйных масленічных гульняў і конкурсаў, якія дадалі яркіх фарбаў у святочную атмасферу.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымлівалі асалоду ад смачных блін, якія сімвалізавалі сонца і прыносілі поспех на новы сезон. Мерапрыемства на факультэце мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы стала сапраўдным святам вясны, якое аб'яднала ўсіх удзельнікаў у радасным настроі і пазітыўных эмоцыях.