Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 04 Сакавік 2024 15:40

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы абрана Старшынёй камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў

rectorСёння, 4 сакавіка, адбылася першая сесія Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання. Удзел у ёй прынялі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.

27 лютага адбылося пасяджэнне абласной выбарчай камісіі, якая, разгледзеўшы пратаколы аб выніках выбараў, зарэгістравала 60 дэпутатаў Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання. Старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў абрана Алена Пасюта.

Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта абрана Старшынёй камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ужо другі раз. Віншуем Ірыну Фёдараўну з выбраннем!