Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 01 Сакавік 2024 16:43

На Савеце ўніверсітэта ўшаноўвалі Купалаўцаў

IMG 9994 2Па традыцыі на пасяджэнні ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.

Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка павіншавала дацэнта кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Кацярыну Глякоўскую з прысваеннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці «Біялогія».

Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў быў узнагароджаны Уладзімір Барсукоў, прафесар кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за эфектыўнае выкананне работ па фарміраванні кантынгенту студэнтаў для атрымання агульнай вышэйшай, спецыяльнай вышэйшай і паглыбленай вышэйшай адукацыі, якасную арганізацыю работы прыёмнай камісіі па наборы абітурыентаў былі ўзнагароджаны Кацярына Адамчук, выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі; Таццяна Гайко, начальнік аддзела справаводства і кантролю; Аксана Паўлава, загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт; Людміла Чарнілоўская, дэкан факультэта мастацтваў і дызайну. За шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм, якаснае і адказнае выкананне службовых абавязкаў была ўзнагароджана Таццяна Багдановіч, вядучы спецыяліст дэканата факультэта эканомікі і кіравання. За адказныя і творчыя адносіны да работы, высокую рэзультатыўнасць і эфектыўнасць была ўзнагароджана Святлана Богустава, спецыяліст 1 катэгорыі дэканата факультэта матэматыкі і інфарматыкі, а за плённую і добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё фізічнай культуры ва ўніверсітэце – Віктар Рудзенік, прафесар кафедры фізічнага выхавання і спорту.

Таксама ў рамках Рады быў прадстаўлены начальніка вайсковага факультэта. Ім быў прызначаны палкоўнік Генадзь Песляк.