Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 01 Сакавік 2024 14:09

ГрДУ імя Янкі Купалы выступае на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Адукацыя і кар'ера»

IMG 20240301 11363611У сталіцы Беларусі сёння пачала работу 21-я Міжнародная спецыялізаваная выстава для школьнікаў, абітурыентаў, студэнтаў, выпускнікоў ВНУ, бацькоў «Адукацыя і кар'ера».

Мерапрыемства праходзіць з 1 па 3 сакавіка ў Менску.

У выставе бяруць удзел універсітэты, каледжы, ліцэі, інстытуты паслядыпломнай адукацыі, адукацыйныя цэнтры, школы па вывучэнні замежных моў, замежныя ВНУ.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы падрыхтаваў пляцоўку, якая прадстаўлена некалькімі лакацыямі. Інжынерны факультэт падрыхтаваў майстар-клас па стварэнні чарцяжоў з выкарыстаннем ІТ-тэхналогій. Удзельнікі майстар-класа атрымаюць магчымасць пагрузіцца ў працэс стварэння чарцяжоў, пачынаючы з традыцыйнага ручнога малюнка і заканчваючы выкарыстаннем сучасных праграмных прадуктаў для праектавання.

Ваенны факультэт прадэманструе стралковую зброю, ваеннае адзенне. Кожны госць зможа праверыць сябе ў дакладнасці пападання ў мішэнь дзякуючы электроннаму стралковаму трэнажору «Скат». Гэта магчымасць не толькі даведацца больш аб ваеннай справе, але і пратэставаць свае навыкі стральбы пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў.

З прэзентацыяй электронных сродкаў навучання «Навучанне ў гульнявой форме: лічбавыя тэхналогіі ў дашкольнай і пачатковай адукацыі» выступіць педагагічны факультэт. Таксама купалаўцы падрыхтавалі выставу творчых работ, майстар-клас па рабоце з каляровымі шматкамі. Разам з гасцямі яны зробяць яркія паштоўкі.

Факультэт біялогіі і экалогіі пакажа як з дапамогай спецыяльных індыкатараў вызначыць якасць вады, прадэманструе экта-эндапаразітаў праз мікраскоп.

Крок у захапляльны свет выбару спецыяльнасці - гэта шлях да самарэалізацыі. Школьнікі здзейсняць сваё адукацыйнае падарожжа, арыентуючыся ў разнастайнасці праграм і курсаў ГрДУ імя Янкі Купалы, паводле сваіх захапленняў і імкненняў. Кожнае рашэнне прывядзе іх да ўнікальных магчымасцяў і прафесійнага росту.