Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 28 Люты 2024 14:54

У навуковай бібліятэцы адбудзецца сустрэча клуба «Праваслаўныя чацвяргі»

photo 2024 02 28 10 24 23Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у працы дыскусійнага клуба «Праваслаўныя чацвяргі»! Мерапрыемства адбудзецца 29 лютага а 17:30 у навуковай бібліятэцы галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы.

Протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, настаяцель Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы сустрэнецца з купалаўцамі.

Тэма сустрэчы – «Настае вясна духоўная: рыхтуемся да Вялікага посту». Адзначым, што Вялікі пост, які папярэднічае святу Светлага Хрыстовага Уваскрэсення - Вялікадня, у 2024 годзе доўжыцца з 18 сакавіка па 4 мая.

Калі? 29 лютага ў 17:30

Дзе? вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116 (чытальная зала)