Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 27 Люты 2024 11:26

У ГрДУ імя Янкі Купалы адкрылі аўдыторыю прафесара Якава Навумавіча Мараша

0387Урачыстае адкрыццё імянной аўдыторыі доктара гістарычных навук, прафесара ГрДУ імя Янкі Купалы Якава Навумавіча Мараша было прымеркавана да 84-годдзя Купалаўскага ўніверсітэта.

На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося ўрачыстае адкрыццё імянной аўдыторыі доктара гістарычных навук, прафесара ГрДУ імя Янкі Купалы Якава Навумавіча Мараша. Студэнты і выкладчыкі сабраліся, каб ушанаваць памяць знакамітага гісторыка і ўзгадаць асноўныя вехі гістарычнай школы Гродзеншчыны і іх дзеячаў!

З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі звярнуўся дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч. Ён адзначыў, што адкрыццё гэтай аўдыторыі вельмі сімвалічна, бо ў корпусе па вуліцы кастрычніцкай навучаюцца гісторыкі, якія нясуць у будучую спадчыну гродзенскай гістарычнай школы, яскравым прадстаўніком, які быў Якаў Навумовіч Мараш.