Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 27 Люты 2024 10:40

У красавіку адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя для эканамістаў

43600 018-19 красавіка адбудзецца XIX Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў НДРС ФЭУ-2024, арганізатарам якой выступае факультэт эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Работа канферэнцыі будзе арганізавана ў фармаце тэматычных пляцовак у кантэксце рэалізацыі мэт устойлівага развіцця краіны.

На базе факультэта эканомікі і кіравання ўдзельнікі змогуць прадэманстраваць свае даклады ў межах пяці тэматычных пляцовак: інтэграцыя эканамічных і сацыяльных кампанентаў у стратэгіі ўстойлівага развіцця; фінансавыя і ўліковыя аспекты ўстойлівага развіцця арганізацый ва ўмовах цыфравізацыі эканомікі; інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, апрацоўка даных і мадэляванне; развіццё лічбавай эканомікі: міжнародны і нацыянальны аспекты; першы крок у навуку (для навучэнцаў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

У рамках работы круглага стала «Роля маладзёжных інавацый у развіцці эканомікі» ўдзельнікі змогуць прадставіць вынікі сваіх даследаванняў у галіне падтрымкі маладзёжнага інавацыйнага прадпрымальніцтва ў мэтах дасягнення ўстойлівага развіцця. Запланавана онлайн падключэнне замежных партнёраў факультэта эканомікі і кіравання: Федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Расійскі універсітэт транспарту» (Расійская Федэрацыя); Міжнароднага інстытута эканомікі і лінгвістыкі Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя); Esil University (Казахстан) і інш.

Удзельнікамі канферэнцыі стануць навучэнцы агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты, магістранты і аспіранты ў тым ліку з ліку замежных грамадзян з Беларусі, Расіі і Казахстана.