Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Люты 2024 11:01

З выпускнікамі ФЭУ у сучасную эканоміку!

IMG 606315 лютага на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося першае пасяджэнне Клуба выпускнікоў, які пачаў работу ў рамках Асацыяцыі выпускнікоў-купалаўцаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел лепшыя выпускнікі факультэта эканомікі і кіравання, прадстаўнікі студэнцкага супраўлення і ППС факультэта.

З прывітальным словам выступіў дэкан факультэта эканомікі і кіравання, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Марына Карпіцкая. Яна расказала аб ролі Клуба выпускнікоў факультэта ў падрыхтоўцы кадраў эканамічнага профілю і рэалізацыі пастаўленых задач па ўсіх стратэгічных працэсах.

У рамках выступлення намесніка старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэя Болтрыка былі абмеркаваны магчымасці рэалізацыі практыка-арыентаванай адукацыі з удзелам знешніх стэйкхолдэраў.

Дырэктар сумеснага ТАА "Зов-пліта" Алег Траццяк выказаў меркаванне аб тым, што прадпрыемству цікава працаваць са студэнтамі факультэта эканомікі і кіравання і прапанаваў рэалізацыю праектнага падыходу да фарміравання кампетэнцый па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне".

Кіраўнік Дзяржаўнай установы “Адміністрацыя СЭЗ “Гроднаінвест” Дзмітрый Ражкоў выказаўся аб неабходнасці пашырэння моўных кампетэнцый выпускнікоў факультэта і аб жаданні бачыць матываванага выпускніка, які ведае сваю прафесійную справу, адну з замежных моў і валодае IT-тэхналогіямі. І як выпускнік першага набору спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" прапанаваў стварыць праект "Гісторыя эканамічнай думкі на ФЭУ".

Начальнік упраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама Вольга Кароткая ўнесла прапанову аб фарміраванні кадравага бюро, дзе маглі б студэнты прадставіць свае эсэ, а наймальнікі заявіць аб наяўнасці вакансій.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Ларыса Чэкель прапанавала часцей прыцягваць выпускнікоў да правядзення практыка-арыентаваных заняткаў і ўдзелу ў выніковай атэстацыі студэнтаў, магістрантаў.

Старшыня студэнцкага савета факультэта эканомікі і кіравання Марыя Гімпель прапанавала рэалізацыю іміджавага праекту – «Алея выпускнікоў ФЭУ».

Правядзенне такога роду сустрэч спрыяе абмену досведам і фармаванню бачання канцэптуальнага развіцця эканамічнай навукі!