Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 16 Люты 2024 14:13

Святочная праграма 84-га Дня нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта

photo 5366217854740977745 yУжо зусім хутка Купалаўскі ўніверсітэт адзначыць 84-ы Дзень нараджэння! У гонар святочнай даты запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў. Запрашаем далучыцца да ўрачыстасці!

Святочны тыдзень пачнецца ў панядзелак, 19 лютага. На гэты дзень запланавана адкрыццё дзвюх выставак: "Скарбы роднага краю" ў галерэі "Universum" і "Я – Купалавец!" у чытальнай зале навуковай бібліятэкі. Таксама адбудзецца віктарына "Мая Alma-mater" і пройдзе конкурс відэаролікаў "Навука ў кадры: відэа аб самых цікавых і перспектыўных навуковых распрацоўках".

Крэатыўных і інавацыйных купалаўцаў запрашаюць узяць удзел у хакатоне "2002-2024" у аўторак, 20 лютага. Таксама ў гэты дзень пройдзе малебен у Фарным касцёле.

У сераду, 21 лютага, добры настрой будзе чакаць усіх ужо з самай раніцы - у холе першага паверха галоўнага корпуса пройдзе святочная акцыя, працягне весялосць канцэртная праграма на другім паверсе ў галерэі, прысвечанай Янку Купалу. Традыцыйна адбудзецца “Купалаўская дыктоўка”, якая штогод у Дзень роднай мовы збірае купалаўцаў і не толькі, а таксама пройдзе акцыя “Купалаўскае шматгалоссе”. Любы жадаючы зможа павіншаваць універсітэт са святам, прыняўшы ўдзел у акцыі "Віншавальная паштоўка "Мой ГрДУ"". Таксама ў гэты дзень адбудзецца малебен у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы.

Чацвер, 22 лютага, пачнецца з пасяджэння Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў. У кожным корпусе пройдзе акцыя «Салодкі пачастунак», далей адбудзецца Ўрачысты пашыраны збор калектыва ўніверсітэта, прысвечанае 84-годдзю ўніверсітэта.

Завяршальны дзень калейдаскопа святочных мерапрыемстваў пачнецца з адкрыцця экспазіцыі выстаўкі "Універсітэт, які стаў маім лёсам (Выкладчыкі)". Купалаўцы згуляюць у інтэрактыўную гульню «Місія №84: павіншуем любімы ўніверсітэт разам». Завершыць урачысты тыдзень традыцыйная культурна-забаўляльная праграма для студэнтаў «Ноч Alma-mater».