Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 15 Люты 2024 14:38

ФОТАФАКТ: Купалаўцы ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў Афганістане

IMG 6822Памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі падчас баявых дзеянняў у Афганістане, ушанавалі ў гарадскім скверы па вуліцы Курчатава ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ад імя купалаўцаў выказалі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Войтка, а таксама супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта.

Таксама сёння, 15 лютага, адбудзецца канцэрт, прымеркаваны да 34-годдзя вываду войскаў з Афганістана пад назвай "Сынам зямлі Гродзенскай прысвячаецца".

Свае творчыя выступленні студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта прысвяцяць тым, хто трагічна загінуў у Афганскай вайне. У выкананні купалаўцаў прагучаць музычныя кампазіцыі і паэтычныя радкі.

ШТО? Канцэрт, прысвечаны вываду войскаў з Афганістана.

ДЗЕ? Актавая зала корпуса ўніверсітэта па вуліцы Леніна,32.

КАЛІ? 15 лютага ў 15.00.