Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 14 Люты 2024 15:54

Купалаўцы прэзентавалі навуковыя распрацоўкі на адборачным этапе рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі"

photo 5359731943022909379 y13 и 14 лютага на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку у Мінску студэнты ВНУ нашай краіны прадставілі 127 праектаў на суд членаў журы і атрымалі доўгачаканыя пуцёўкі ў фінал.

Конкурс "100 ідэй для Беларусі" праходзіць з 2011 года. Яго мэта - актываваць дзейнасць маладых вучоных і вынаходнікаў у галіне інавацыйнай дзейнасці. Стварыць пляцоўку для зносін і абмену вопытам удзельнікаў праекта, матываваць і развіваць маладзёжнае вынаходніцтва.

Сёлета ў адборачны тур Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прайшлі 5 праектаў купалаўцаў: “Вітамінна-мінеральны комплекс прыродных інгрэдыентаў” – распрацоўка студэнта 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандра Зоцікава; «ФіламентПрофіПрынт» – праект каманды студэнтаў 3 і 4 курсаў інжынернага факультэта Мікіты Нічыпара, Аляксея Аліхвера, Аляксандры Будзько; "Разумная пальчатка" - інавацыйная распрацоўка студэнта 3 курса факультэт матэматыкі і інфарматыкі Мікіты Песняка; “Партызанская быль” – гістарычны праект студэнткі 3 курса Ірыны Дамастой; «#Дляпалявання» – шматфункцыянальны дадатак ад каманды студэнтаў 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Андрэя Мацко і Святланы Астроўскай, а таксама студэнтаў 3 курса юрыдычнага факультэта Паўла Раманчука і Артура Сахарчука.

«З мінулага года ў конкурсе «100 ідэй для Беларусі» з'явіўся міністэрскі этап. Досвед паказвае, што гэтае рашэнне было прынята нездарма. Нашая моладзь побач з выкладчыкамі прапануе тое, што так трэба нашай краіне сёння. Гэта не распрацоўкі дзеля распрацовак - праекты маюць практычнае прымяненне, і мы хочам даваць ім падтрымку. Паспяховай вам рэалізацыі, паважаныя ўдзельнікі!» - адзначыў намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

Па выніках конкурснага адбору прадставіць свае распрацоўкі ў фінале маладзёжнага праекта змогуць 3 праекты Купалаўскага ўніверсітэта: "ФіламентПрофіПрынт", "Партызанская быль" і "Вітамінна-мінеральны комплекс прыродных інгрэдыентаў". "100 ідэй для Беларусі" - унікальная пляцоўка для рэалізацыі навуковага патэнцыялу студэнтаў і нацыянальны брэнд.

Віншуем купалаўцаў з паспяховым праходжаннем міністэрскага этапа і жадаем перамогі ў фінале!