Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 13 Люты 2024 13:42

Купалаўскі ўніверсітэт падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з Мінскай духоўнай семінарыяй

photo 5357413893338681982 yПадпісанне адбылося ў рамках Гадовага Акта Мінскай духоўнай семінарыі, прысвечанай дню памяці сусветных вялікіх свяціцеляў і настаўнікаў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Залатавустага.

Адбылося падпісанне Дагавораў аб двухбаковым супрацоўніцтве. З боку Мінскай духоўнай семінарыі дагавор падпісаў рэктар протаіерэй Віктар Васілевіч, а з боку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - прарэктар па выхаваўчай рабоце Васілій Сянько.

Падпісаны дагавор прадугледжвае арганізацыю і правядзенне сумесных навукова-практычных і навукова-метадычных мерапрыемстваў, падрыхтоўку і рэалізацыю сумесных навукова-даследчых праектаў.

Акрамя таго, бакам цікавы абмен вопытам у рэалізацыі перадавых тэхналогій і метадаў навучання, узаемадзеянне ў падрыхтоўцы навуковых кадраў абмен выкладчыкамі, маладымі вучонымі і іншымі работнікамі для чытання лекцый, таксама шэраг іншых напрамкаў.