Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 09 Люты 2024 14:10

У Купалаўскім універсітэце падведзены вынікі конкурсных мерапрыемстваў для студэнтаў, прымеркаваных да правядзення выбарчай кампаніі

photo 5346156234300053704 yТэматычны конкурс для самых актыўных і творчых прайшоў з 21 снежня 2023 года да 31 студзеня 2024 года.

 

Напярэдадні Адзінага дня галасавання ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла серыя конкурсаў, прысвечаных электаральнай кампаніі 2024 года.

Купалаўцы прынялі актыўны ўдзел у тэматычных конкурсах і віктарынах. Конкурсныя мерапрыемствы былі арганізаваны з мэтай фарміравання ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, а таксама павышэння прававой культуры.

У віктарыне «Ведаю ўсё пра Выбары» сваёй эрудыцыяй змаглі бліснуць і атрымаць перамогу наступныя студэнты: I месца - Кірыл Санукевіч, студэнт 3 курса факультэт эканомікі і кіравання; II месца - Дар'я Пятроўская, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта; III месца - Ягор Шведаў, студэнт 4 курса філалагічнага факультэта.

У конкурсе ідэй візуалізацыі выбарчай кампаніі ў Гродзенскім рэгіёне "Выбары - будучыня краіны" пераможцамі сталі: I месца - Ганна Карпінчык і Ксенія Салей, студэнткі 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (серыя "каляндар насценны, каляндар кішэнны, плакат"); II месца - Сафія Яновіч, студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму (плакат, каляндар насценны); III месца - Маргарыта Калбышэўская, студэнтка 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі (плакат).

Конкурс лозунгаў і слоганаў "Выбар за намі!" завяршыўся з наступнымі вынікамі: I месца – Анастасія Бальцэвіч, Уладзіслаў Помазаў, Ганна Гаранчук, Кірыл Ласковіч, Лаўрэнцій Новікаў, Надзея Шумавец, Яна Сцепанян, Ягор Скурат, Юлія Воран, студэнцкая рада юрыдычнага факультэта; II месца - Ганна Савіцкая, студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта; III месца - Дарына Асіпенка, студэнтка 4 куса факультэта псіхалогіі.

Вынікі конкурсу крэатыўных і пазнавальных відэаролікаў для сеткі TikTok "Я іду на выбары, таму што…": I месца – Барыс Бараноўскі, Максім Гусейнаў, Аляксандр Красноў, курсанты 2 курса ваеннага факультэта; II месца - Ягор Шушкевіч, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта;

ІІІ месца – Антон Станкевіч, Марыя Хомчык, Ігар Канановіч, курсанты 1 курса ваеннага факультэта.

Віншуем пераможцаў і дзякуем за ўдзел у конкурсе!

MyCollages (2)

 

photo 5346156234300053708 y